2 Дачные путешествия
- Чаму ж не спіш ты, любы мой?
Глянь у акенца - ноч блукае.
Вунь месяц. А які спакой!
На небе зоркі ноч малюе,
Цвыркун стракоча за акном,
Бэст* гаўкнуў - хату ён вартуе,
Ты, унучак, спі салодкім сном.
- Бабуля, казку, - зноў ён просіць.
- Стамілася ўжо казаць.
На сёння казак, пэўна, досыць...
А мо ў ракеце палятаць?
Замоўк, здзівіўся: Дзе ж ракета?
Тут дача, гэта наш пакой,
І ў піжамы мы адзеты,
У гародзе бульба, за сцяной.
- На зорным небе шлях намецім,
Уключы ліхтар - пражэктар наш.
У твар падзьмуў касмічны вецер,
Сам за штурвал, ці мне мо даш?
- Ты ўсё, бабуля, выдумляеш!
- Чаму? У акенца паглядзі:
Там безліч зорак назіраеш.
“Бяжыць мядзведзь”, за ім - другі:
Ноч дорыць шмат сузор’еў розных ...
Але ж не ведаю ўсіх ...
І раптам дождж лінуў у барозны...
Сядзім на ложку, унук прыціх.
Спынілася, на жаль, вандроўка,
Ракета-дача ў цемры зноў.
К падушцы клоніцца галоўка,
-Чароўных, унучак, табе сноў.
*Бэст - клічка сабакі.
Свидетельство о публикации №113040707540