Як прыйдзе мая канчына
пакіньце балкон адчынены..."
Федэрыка Гарсія Лорка
Як прыйдзе мая канчына,
Пакіньце балкон адчынены,
Каб меў я магчымасьць душою
Пранесьціся над зямлёю –
Над Гродняй, Гомляй, Вітэбскам,
Магілевам, Бярэсьцем ды Менскам,
Паглядзець на абшары Айчыны
Вачыма душы-аблачыны,
Разьвітацца з маёю Краінай –
Хай даруе усе мне правіны...
...Як прыйдзе мая канчына,
Пакіньце балкон адчынены...
Ю. Півуноў
Свидетельство о публикации №113040503071
Терджиман Кырымлы Второй 19.07.2018 19:30 Заявить о нарушении