Ц можа простае, чалавечае сэрца

Ці можа простае,чалавечае сэрца
Балюча гэтак скрэбсціся аб рэбры?
Не марачы ні пра каханне ,ні пра срэбра,
Каб толькі адгукнуліся на “Верце!”
Вялікае занадта  для грудзей...
Сляза гарачая скацілася крывёю --
Нядоўгі помнік жалю,жаху,болю
Жывел пакрыўджаных, а часам і людзей.

Хто з недаверам ставіцца,хто с жартам
Да слоў маіх, да пачуццеў, да думак.
Я не баюсь смеху, нас выратуе смутак
І шлях Любві,якога я трымаюся упарта.


Рецензии