Кнiгаука
У чэрвеньскім лузе квяціста, мурожна.
У чэрвеньскім небе пагляду бяздонна.
Мы разам нарэшце. На сэрцы трывожна.
Нам хораша, горача і неўгамонна.
Аддацца да рэшты таемным жаданням.
І стаць вяслярамі антычнай галеры...
То ўгору, то ўніз нас кідае каханне.
Руйнуе дазволы і нішчыць бар’еры.
Твой голас сягоння ласкавы і мілы.
Ранейшая крыўда хмурынкай растала.
У небе высокім, расправіўшы крылы,
Ты кнігаўкай белай надрыўна крычала.
Калі цёплы вецер над намі суняўся,
І вечар напоўніў прастор шчабятаннем,
Мы спалі ў траве, я драмаў і баяўся
Твой сон патрывожыць шчаслівым дыханнем...
2 красавіка 2013
Свидетельство о публикации №113040209768
Вершы 19.04.2014 19:27 Заявить о нарушении