Ой вы зорныя ночы...
Зоркі ў небе ззяюць, месяц раптам знік,
Вышывае Яніна ільняны рушнік...
Ціха песню пяе... спаткання жадае,
Хвалюецца сэрца... каханы чакае...
У лясочку зяленым, каля тонкіх бяроз,
Янка ў белай кашулі на руках яе нес,
Пацалункі салодкія... зязюля кувае ,
Зоркі таньчаць...ветрык у соснах гуляе...
ПРЫПЕЎ:
Ой вы зорныя ночы,
Сцежкі, салаўі,
Зорнай ноччу каханне
Над ракой зіхаціць...
Ой вы зорныя ночы,
Хмель траў лугавых,
Водар сена духмянага,
Пацалункі начы...
Месяц у небе з'явіўся,з здзіўленнем глядзіць,
Ад сяброўкі Зямлі свет дзівосны ляціць...
Паветра начы пахне верасам, пахне чаборам,
Хвалююцца сэрцы, як хвалюецца мора...
Глыбіню іх кахання выказаць словы не могуць,
Хутка час праляцеў, сонца ўзыходзіць...
Пацалунак апошні... вусны пахнуць малінай,
Растацца не могуць Янка з Янінай...
30.03.2013 г.
Свидетельство о публикации №113033004686