Моя родина
каб пра радзіму расказаць,
а гэтых гаварыць ня гожа,
ды болю сэрца не стрываць
Мая радзіма спарахнела,
палынам горкім парасла,
Жэлонь рачушка абмялела
і не трымае ўжо вясла.
Мае лугі, мае сцяжыны
шмат год някошаны стаяць,
даўно нятоптаны ажыны
і журавін не адшукаць.
Балотнай цінай збагнявелай,
дрыгвою азярцо сцягло,
і на палянах заімшэлых
брусніц чырвоных не відно.
Кадрылю танчыць гнус трыкляты
у маіх лясах, у маіх барах,
што былі сонцам век багаты,
цяпер гібеюць у трыснягах.
Мне вочы слезы засцілаюць,
у радыяцыі гаркавы смак,
цябе, радзіма, забываю,
ды не забыць цябе ні як.
Свидетельство о публикации №113033002477
Раиса Ворфоломеева 13.01.2017 22:48 Заявить о нарушении