Кiпiць вада, пацеюць вокны...
Кіпіць вада, пацеюць вокны.
Скрыпіць матрац.
Шуміць лісцё…
І я табе да болю родны.
Ты для мяне маё жыццё.
Усё будзённа і надзейна.
Жыццёвы лад, надзейны тыл.
Душы спакойна, сэрцу спеўна.
Старыя прымхі – тлум і дым.
Пакуль іду, пад ліўнем мокну.
Вары вячэру, буду ў сем.
Кіпіць вада, пацеюць вокны.
У кубку чай, на сподку джэм.
Такое шчасце. Правінцыйна
Вучуся жыць сваё жыццё.
Наіўна і правакацыйна
Скрыпіць матрац.
Шуміць лісцё…
30.03.2013
Свидетельство о публикации №113033011118