Зорка майго жыцця

Я прыйшла ў гэты свет - і адразу
У сінім небе з'явілася зорка,
Такая маленькая зорка,
Зорка маленькага шчасця,
Зорка маленькай надзеі -
Зорка майго жыцця.

Несупынна гады пралятаюць.
Спадзяюся, кахаю, чакаю...
І заўсёды мне свеціць зорка,
Зорка адзінага шчасця,
Зорка вялікай надзеі,
Зорка майго жыцця.

Адыду ў небыццё і патухне
Назаўжды невядомая зорка,
Мая асабістая зорка,
Як летуценнае шчасце
У паэтычнай надзеі,
Светлая зорка жыцця.

З неба свецяць нам тысячы зорак!
Дык знайдзіце сваю і скажыце:
- Якая прыгожая зорка!
Гэта толькі мая зорка!
Гэта зорка майго шчасця,
Менавіта маёй надзеі!
Гэта зорка МАЙГО ЖЫЦЦЯ!


Рецензии
"Зорка вяликай надзеi,_ паэтычнай надзеi!"
Шчасця, надзеi, кахання!

Нина Заморина   08.04.2013 23:38     Заявить о нарушении
Дзякуй!) Мне прыемна Ваша пажаданне!) Вам таксама - КАХАННЯ!

Валентина Дробышевская   08.04.2013 23:46   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.