Успамiн аб будучынi

У старажытныя часы
было даволі шмат няшчасьця.
Ў пашане  ваяры былі,
за іх імкнуліся трымацца.

Рашучы ўрАзлівы адказ
па кожнай новай небяспеке
быў неабходнасцю ў свой час,
бо ў ваяроў раслі і дзеці.

Як пойдзе бацька у паход,
старэйшы брат рашуча возьме
уладу ў хаце, дзе быў Бог.
Як Цар, Кароль а дзе і болей.

Старэйшы сыйдзе ў бок другі,
сярэдні ў хаце будзе панам,
не дазваляючы сваім
у жабракі сысьці ля храмаў.

Усе сыйдуць, як мужыкі.
Прыйдзе бяда, што маці возьмуць, -
у доме будзе лад княжны,
сясты старэйшай... і малодшай.

Было і так, што забіваць
ці у прыгон збіраць палонным
не засталося люду з хат,
крамя малога дзесьці ў схроне.

Дык вось тады, як шляхціч той,
малы, скалочаны адчаем,
кідаў і прокляты свой дом,
і супраціў усім няшчасцям.

Я сёння бачу шмат людзей
вакол узбочын розных шляхаў.
Мы ўсе нашчадкі тых дзяцей,
узгадаваных толькі жахам.


Рецензии