Хроники Телепортации

Хронікі Тэлепартацыі.Гішторыі  дзеда  Алега.

Заглянуць рашыў напЕрад –
змен якіх чакаць жыццёвых  ўмОў…
Ёсць у мяне сакрэтная папера
з Заклінаннем старажытных ведуноў.

І, калі з ім разабрацца,
будучы убачыць можна Час…
І – не прадсказанні гэта, брАтцы,
астралагічныя, а  – “тэлеватэрпас” !

Гэта, вам сябры, не Вікіпедія…
Кожны знак, ці слова, гэта – Код.
Дзень разьбіраўся, ноч,
і ледзьве-ледзьве
пракавыраў у Будучыню Ход…

Яно ж, канешне, ой цікава,
залезьці, ўсё разгледзець,
 ды й  бяжаць!
Але… як  што…
Таму наліў  у кубак кавы,
цыгарку ў зубы,
і прысеў  паразважаць.

Засуну нос, ці сам увесь залезу…
Пайду глядзець туды-сюды…
А Ход – містычны, не жалезны!
А ну, як знікне? Што тады…

І  я – застАнусь Там, навекі…
Калі Там добра, ладыць, можна й  так…
Але…
Дабро зрабілі Чалавекі!
Я ж, карыстацца буду, як лайдак…

Ну, а калі Там яшчэ храновей,
чым Час, які Тут сёння быў?
А я  адсюль, ды збег, панове…
І  Будучыню лепшай не рабіў?

А Там, у прошлым Часе,
 мае дзеці,
і ўнукі будуць празябаць…
І без мяне, ў тым Часе дзесьці,
матуля будзе паміраць…

Ход закрыў,
ды й  прысмаліў пячаткай,
каб спакусу не было!
Трэба Тут мне жыць,
і гадаваць ўнучаткаў!
Трэба Тут
рабіць мне ім Святло!

Бо,
 калі я Гэты Час пакіну,
каб убачыць нейкі “рай у сне”,
дзезерцірам стану я для сына,
а Радзіма – шчыра пракляне!

Толькі
сёння, заўтра, дзень за днём,
і павінен кожны з нас,
будаваць, як Дом,
свой Край, і будзе Ён,
Тут, на месцы,
Будучыні Час!
*+*
28 сакавіка 2013 г.
**(жыццёвыя ўмовы – условия жизни; папера – бумага;будучы Час – будущее Время; “тэлеватэрпас” – фантастический прибор проверки различных пространств; сябры – друзья;ледзьве-ледзьве – еле-еле; цікава – интересно; разгледзець – рассмотреть; кубак кавы – кружка кофе; паразважаць – рассудительно подумать; знікне – исчезнет; што тады – что тогда; ладыць – ладно; зрабілі – сделали; карыстацца – пользоваться;лайдак – бездельник; лепшай не рабіў – лучшеё не делал; дзесьці – где-то; спакус – соблазн; убачыць – увидеть; нейкі – какой-то; шчыра – искренне; павінен – должен; будаваць – строить; будучыні Час – будущее Время).


Рецензии