Шапоча вецер
Пажаўцелым лісьцем,
Ў паветры –
Павуцінак лёгкіх лёт,
Ціхмянаю хадою
Крочыць восень –
Вось і заканчваецца
Йшчэ адзін твой год...
Вясна жыцьця
Так хутка прамінула,
І што было –
Таго ня вернеш ты,
Як рэдка
Ўсё даходзіла да ладу,
Як часта
Бачыў вочы злыбяды.
Ю. Півуноў
Свидетельство о публикации №113032803122