Ты бачышся мне...
каторым я сілы і час аддаю,
твае галаграмы, як радыёхвалі,
хлынаюць у яву маю.
Ты бачышся мне. Апантанасць табою –
як шторм, што ўрываецца ў штыльныя дні.
Ты б’ешся ў мой розум нястрымным прыбоем –
выяваю з далечыні.
Набатам калоціцца сэрца штоночы:
калі ты, як прывід у цёмным акне,
знішчаеш мой сон і, уставіўшы вочы,
употай пільнуеш мяне.
І мне ад цябе не схавацца нікуды.
Здаецца, я – рыбка, што трапіла ў сець.
Адзінае выйсце – даверыцца цуду –
і ў родныя вочы глядзець.
27.03.2013
Свидетельство о публикации №113032712468
Алеся Стрэмка 03.04.2013 17:53 Заявить о нарушении
У першым варыянце было так:
Скрозь літары кнігі, якую чытаю,
Праз кубак гарбаты, каторую п'ю.
Але цвярозы розум усё перарабіў. А мо трэба было пакінуць першапачатковы струмень пачуццяў?
Демьянова Татьяна Дмитриевна 03.04.2013 19:33 Заявить о нарушении
Алеся Стрэмка 05.04.2013 11:02 Заявить о нарушении
Демьянова Татьяна Дмитриевна 06.04.2013 09:38 Заявить о нарушении