Пардонс-с-с-с пародияс-с-с на Франка Нырка
пардонс-с-с-с...
***
Ў Сусьвеце гэтым я - ня першы,
хто мае нешта пра запас,
таму - цягну вам просты вершык,
на печы едучы да вас.
І я не страчу рух на печы,
на ёй напрамак не згублю,
на ёй - цяпло,па-чалавеччы,
і дровы - вязка па рублю!
Калі вам вершык мой не дбае,
не падабаецца калі,
ня трэба тут жа мяне хаяць,
і распінацца ў нялюбві!
Я напішу вам новы,лепшы,
а можа два...
І нават пяць!
Бо,ўлёжмя едучы на печы,
няцяжка вершыкі пісаць!
*.*
27.03.2013г.
**(не стрАчу рух - не утрачу движение;
напрамак не згублю - направление не потеряю;
не дбае - кажется слабым,без усердия написан;
не падабаецца калі - если не нравится).
Свидетельство о публикации №113032711017