Дуэль-жарт

Стрэл першы - ajsa: "Я не паэтка 'шчэ -маленькі тронак..."

Стрэл другі - я:

А я наогул цень ад непаэткі,
 і то праз дзень -- зямля і неба сведкі.
 Калі й расту пад сонцам, што сядае,
 бліжэй да ночы зблякну і растаю.

 Я Музу мучу, як п'яное рэха:
 што ні агучу -- хібы і агрэхі.
 Таму, сябры, маё наканаванне
 не срэбра вершаў -- золата маўчання...

Стрэл трэці - ajsa: "Я цень ад ценю непаэткі..."

Стрэл чацвёрты - я:

А я зямля пад ценем ценю непаэткі
 Неўладкаваная -- ні вершыка, ні кветкі.
 Хоць палівай яе з брандспойта, хоць з піпеткі,
 Не ажыве, не закалосіцца улетку.

 Нат і не глеба -- так, няўдобіца якаясь.
 Яе і ўвосень жоўты ліст не засыпае,
 І у час зімовы завіруха не кранае...
 А па вясне на ёй да маю снег не тае...

Стрэл пяты - ajsa :"Я чарвяк, тут у глебе жыву, на якой цень ад ценю..."

Стрэл шосты - я:

Я -- маленькая кучка "дабра", у каторай чарвяк,
 Той, што ў глебе жыве пад цень-ценем зусім не паэткі,
 Піша вершы чарвячыя. Тым ганаруся я так,
 Нібы я -- не "дабро", а пахучая, дзіўная кветка.

 Каб не я, чарвячок бы ад голаду-холаду здох.
 Мы з ім разам ствараем цудоўную творчую пару.
 Вось цяпер бы абодвум нам хтосьці крыху дапамог,
 Каб у неба ўзляцелі чарвячна-"дабрынныя" мары.

 Каб на крылах натхнення мы разам узняліся ў лёт
 І каб нас пераТВОРыла Муза ў ліхіх матылёчкаў,
 Для якіх асалода -- няпісаных вершаў палёт
 І мядовы нектар зарыфмованых сэрцам радочкаў.

Стрэл сёмы - ajsa : "Я нішто, я такое ніштое нішто,што нішцее не знойдзеце ў свеце!"

Ну вось, пагарэзнічалі!

6.03.2013

:-)


Рецензии