Ты тройчы ужо мяне забiy...

Трыялет

Ты тройчы ўжо мяне забіў.
А я, прабач, яшчэ жывая.
Аднак у сэрца ўбіты цвік:
ты тройчы ўжо мяне забіў.
Хоць і ўтрымала болю крык,
і ўсё дарую, і кахаю,
ты тройчы ўжо мяне забіў.
А я, прабач, яшчэ жывая.

22.03.2013


Рецензии
Пардонс-с-с-с …
***
Вопляалет Джульетты Цвік.

Ты біў мяне…
Упарта біў, і біў, і біЎ!
Бяз ласкі, дзелавіта, без забаў, -
біў, біў, і ўсё – па галаве…
Напэўна моцна
ты мяне любіў…
Адно цікава толькі мне:
Хто у руках цябе трымаў?
**.
22.03.2013г.

Олег Буйницкий   22.03.2013 20:54     Заявить о нарушении
Накшталт таго, але не так прымітыўна. :-) Ёсць цікавейшыя спосабы забойства.

Демьянова Татьяна Дмитриевна   22.03.2013 21:45   Заявить о нарушении
ТаццЯНАЧКА, калі я чытаў твой верш,мне нешта Шакспірам павеяла...
Але я,як чалавек працавіты, то дошкі да агарожы прыкалачваю,то табурэт рамантую... А для гэтага што трэба? Цвік ды Малаток! Вось я неяк пра іхняе "каханне" і памысліў... Рамэа Малаток, ды Цвік Жуллета...

Олег Буйницкий   22.03.2013 22:18   Заявить о нарушении
Не, Алег! Малаток - Шэкспир, цвик - Рамэа, а Джуллета - дошка, альбо палена, бервяно))) Як каму больш падабаецца!

Махнач Сергей Юрьевсын   26.03.2013 18:04   Заявить о нарушении
Кыш, гарэзы, ад сур'ёзнага твора! :-)

Демьянова Татьяна Дмитриевна   26.03.2013 19:01   Заявить о нарушении
Таць!ЯНАЧКА,ня ведаю,як там Махнач,але ж я - стары-стары Пень,а значыцца -
гарэзлівы,як дзіцё малае. Таму,выбачай дзіцёначка Алежыка.
А Верш твой - як Калізей, на вякі. Бо добры,як верш,ад жаночай Душы....

Олег Буйницкий   26.03.2013 19:34   Заявить о нарушении
Я ўжо заўважыла, што як дзіцё! :-)

Демьянова Татьяна Дмитриевна   27.03.2013 21:49   Заявить о нарушении