Не зракайцеся роднага слова

Не зракайцеся роднага слова,
Каб не страціць сябе і дзядоў!
Хай ідзе цераз люд паступова,
Дзецям нашым ідзе ад бацькоў.

Ганарыцеся тым, што набылі
Мы ў стагоддзях сваёй барацьбы!
Каб чужынцы жыццё не губілі,
Разам стаўце каня на дыбы.

Не саромейцесь чыстай струмені,
Што ад сэрца да сэрца, як мост,
Каб дакладна ўсе зразумелі,
Чый у цэнтры Еўропы фарпост!

Там убачыце, як паважаюць,
З кім лічацца, навошта жывуць,
Як стагоддзя штогод не меншаюць -
Для нашчадкаў сваё берагуць.


Рецензии