Дороги детства верлибр
Якое незвычайнае пачуццё
Ускалыхвае маё сэрца,
Калі я зноў і зноў
Вымяраю вас крокамі!
Сэрца зкідае з сябе
Ланцугі клопатаў і турбот,
А мозг, трацячы напружанасць,
Пачынае фантазіраваць.
А навокал усё такое блізкае і роднае,
Што я не вытрымліваю!
Мне хочацца выказацца!
- Я вітаю цябе,
Мая любая яблынька!
Ты не пазнала мяне?!
Гэта ж я,
Тая маленькая дзяўчынка
З туга заплеценымі косамі!
Гэта мяне ты частавала
Салодкімі смачнымі пладамі!
Здаецца, яблынька пазнала мяне!
Супакоіўшыся, працягваю свой шлях.
І тую адлегласць,
Якая ў дзяцінстве
Здавалася бясконцай,
Мне хочацца
Працягнуць, павялічыць!
Але гэта немагчыма...
І цяпер не я,
А мая маленькая дачушка
Вымярае вас крокамі,
Дарагія дарогі!
Прашу, беражыце яе!
І прывядзіце да той
Дарогі даросласці,
Па якой хоць калі-нікалі
Праязджае шчасце!
Свидетельство о публикации №113032102781
Перепачканные ноги
Белобрысые мальчишки
Пыльной стайкой на дороге
Прощебечут, как синички
Шумной стайкой пробегая
Позовет: - На ужин, Птичка,
Моя мама молодая
Недочитанные книжки
Перевернутой страничкой
Легкой стайкою, вприпрыжку
Белобрысые синички …
Заживают быстро ранки
Фотографии в альбомах
Все,… еще не наизнанку
И рукой подать до дома
Позовет на ужин мамка…
Все, еще… не, как придётся
Под застиранной панамкой
Грустно детство улыбнется....................... Правда похоже? :)))))
Андрей Мурашко 21.03.2013 17:05 Заявить о нарушении