Прысеу паэт улетку на прыгорку

Прысеў паэт улетку на прыгорку
Са слоўнікам-палітраю ў руках,
Адкрыў палітру. Пэндзлік выняў тонкі
І абмакнуў у фарбы. Лёгкі ўзмах –
І на паперу лёг яшчэ нябачны
Рэдактару і сябру-чытачу
Адвечны і крыштальны водар смачны…
Вы чулі ліпы водар на вятру?
Танюткай ніткай ён над берагамі
Ляціць-імчыць, здаецца, ў вышыню,
А потым досвіткам расою пад нагамі
Пячэ да болю, саладзіць слязу,
Якая тонкай-тонкаю сцяжынкай
Па чытача шчацэ пракоціцца туды,
Дзе ў глыбіні душы звіваў паэт у рыфму
Свае пачуцці-думкі ў абразы.


Рецензии
Цікава было б пачытаць верш, які натхніў аўтарку.

Лаззаро   14.02.2014 21:26     Заявить о нарушении
На жаль, сам верш не адшукаўся. Адна са старонак аўтара тут: http://www.proza.ru/avtor/jurym

Люба Солошина   28.02.2014 00:24   Заявить о нарушении
Дзякую за спасылку. БУду чытаць.

Лаззаро   28.02.2014 19:16   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.