Трэба годна Жыць
Когда опустишь руки.
И нет ни слов,
Ни музыки, ни сил...
Зь песьні
расейскага рок-гурта
«Машина времени»
Спакою не знайсьці
Душы збалелай,
Чорнай паласой
Ідзе жыцьцё,
Хоць, каму цікавае Паэта
Ціхае, сьлязьлівае ныцьцё?
Бо лягчэй за ўсё –
Паддацца лёсу,
Не змагацца
Й не спрабуючы зьмяніць
Ўяўную фатальнасьць
Існаваньня...
А ўсяго і трэба –
Годна Жыць!
Ю. Півуноў
Свидетельство о публикации №113031802979