***
1.Сцяжынкай жыццёвай іду да цябе,
І ў радасны дзень, і ў смутак падзей,
Іду за парадай, за дапамогай,
Каб адбылася размова ў гонар.
Даруй мяне, Божа,
За грэшны ўчынак,
Даруй мяне, Божа,
За жыццёвы ўрывак,
За тое, што кіруюсь сваім я жаданнем,
Не сцерагуся твайго пакарання.
2.Ты-мой падарунак, мой лёс і суддзя,
Чысціні ты крыніца і лекар жыцця,
Ты-вызваліцель ад мітусні,
І вартаўнік маёй шчырай душы.
3. Сцяжынкай жыццёвай іду да цябе,
І ў радасны дзень, і ў смутак падзей,
Бо ты-мой настаўнік і стрэлачнік чшляху,
І будаўнік мойго лёсу і часу.
Дазваленне
1.Да цябе я руку працягну,
Што са мною здарылась-скажу
Мне балюча-табе не лягчэй,
Позірк твой-не адвесці вачэй.
2.Дазволь мне дакрануцца да цябе
І быць абноўленнай і светлай,
Дазволь мне запаліць свячу,
Каб быць у літасці і не папасць у пэкла.
3.Дазволь ісці сцяжынкаю дабра,
Ў радасці пясчотнай, ці ў скрусе,
Пакуль жыву, памылкі выпраўляць,
І верай жыць да госпада Іісуса.
Свидетельство о публикации №113031801086