Майму вершу

Ідзі
Насустрач ветру,
Праменямі сагрэты,
Ад мары да паэта
Ідзі!

Глядзі
Не ганарыся!
Нягодам не скарыся!
Да ясных зор імкніся!
Глядзі!

Ляці
На крЫлах песні
Зімой і напрадвесні.
Загінь і ўваскрэсні!
Ляці!


Рецензии