Воспоминания
Патухлі вочы,
Толькі ўспаміны
Скрабуць да ночы
Сэрца бабы Зіны.
Слязамі скошана
Трава адчаю -
Чакае прошлага,
У сне чакае.
Там цешыць радасць,
Заве надзея!
Імгненна старасць
Памаладзее!
Каханы побач.
Сям'я ў зборы.
Прапала роспач.
Прыціхла гора.
А маладзіца
Абед гатуе.
На полі ўецца.
Дзяцей гадуе.
Прадзе кудзелю.
Заводзіць кросны...
Усё умее!
... Зноў ранак росны.
Патухлі вочы,
Толькі ўспаміны
Скрабуць да ночы
Сэрца бабы Зіны...
Свидетельство о публикации №113031707102