Крытыкам прысвячаецца...
што, бы дзяцел, іх шчыра дзяўбе, –
знерухомелі, як паралітыкі,
і замкнуліся самі ў сабе.
І схавалі нутро пад шкарлупкамі
прафесійна раздзёўбаных слоў –
так, што я аніяк не датумкаю,
чым на волю іх выманіць зноў.
Пасыпаю абапал іх семачкі,
падбаўляю пшанічку й авёс.
Ды ніякі, нат самы маленечкі,
на святло не высоўвае нос.
Я пястую іх сонцам, і дожджыкам,
і вятрыскам ласкавым – ледзь-ледзь.
А яны – бы калючыя вожыкі –
не жадаюць мне ў вочы глядзець.
Пагражаюць бадлівымі рожкамі
і ўпікаюць мяне тэт-а-тэт:
для чаго я такімі нябожкамі
нарадзіла іх, бедных, на свет?
14.03.2013
Свидетельство о публикации №113031407589
какб паэты не давалi сабе слабiны:)
алеж крытык крытыку рознь...
дзякуй Тацяна.
Зенкевич Александр 15.03.2013 10:36 Заявить о нарушении
Добры крытык,гэта паэт,які сам майструе.
Олег Буйницкий 18.03.2013 11:10 Заявить о нарушении
Александр Зенкевич 19.03.2013 14:35 Заявить о нарушении
Крытыка(гр.мастацтва разбірацца,судзіць);даследванне з мэтай даць адзнаку,
як з боку недахопаў,так і з боку годнасці,якасьці. Нават проста "нейкая" размова "вакол" мастацкага твора - крытыка,як момант цікавасці да твора у чытача. Тым болей,чалавек мастацтва болей уікавы творцу,чымсьці ўсхваленні.
Дзякую за сумесную "крытыку".
Олег Буйницкий 19.03.2013 15:28 Заявить о нарушении
дзякуй i Вам за магчымасць паразважаць...
Александр Зенкевич 19.03.2013 15:35 Заявить о нарушении
Махнач Сергей Юрьевсын 19.03.2013 18:14 Заявить о нарушении