Возвращение в детство

ВЯРТАННЕ  Ў  ДЗЯЦіНСТВА.

Сніўся сон…
Я вам яго ўзгадаю…
Быццам буслам я, альбо ластОўкаю,
без натугі,
з  ветрам пад крылом,
над дзіцячым пралятаю
Краем,
над ДашкОўкаю,
над лугам,
над Дняпром…

Раніца…
Зацішша…
Гаспадыні,
адчыніўшы хлеў,
з сваіх двароў,
небалюча, тонкаю галінкай,
выправажваюць да выпасу кароў…

Цішыня…
Бо, дня толькі пачатак…
Там,  малЕц –
на Днепар -
парыбаліць…
А, ля лесу,
 гурт дзяўчатак,
з кошыкамі - мабыць за грыбамі,
мабыць…

Задымілі кОміны…
Сняданак
мужыкам да працы
ў печах грэюць…
Надыць…
Гэта ж  бацька мой,
прысеў на ганак,
папіроску ранішнюю смаліць…

Закружыў
над хатаю дзяцінства…
Вельмі ж  захацелась дачакацца –
зараз выйду я
і сяду,
побач з бацькам…
Але,
раптам,
згасла ўсё, і знікла,
і прачнуўся я…
А як жа ж
не хацелась, вельмі,
прачынацца…
*+*
13 сакавіка 2013г.
**(ўзгадаю – вспомню; быццам – будто бы; раніца – утро; гаспадыня – хозяйка;
адчыніўшы – оттворив; пачатак – начало; гурт – групка; кошык – корзинка;
мабыць – может быть,почти наверняка; комін – печная труба; сняданак – завтрак;
праца – труд; надыць – надо же,ни хрена себе; бацька – отец; ганак – крыльцо;
ранішнюю - утреннюю; дачакацца – дождаться; зараз - вот-вот сейчас;
раптам – внезапно; знікла – исчезло; велльмі - очень-очень; прачнуўся – проснулся).


Рецензии