Пакуль жыву...

Пакуль жыву – пішу.
 Ратунак мой –
 не адрываць аловак ад паперы.
 Дакуль іх не спішу,
 дагэтуль, веру,
 я застаюся існасцю жывой.

 Пакуль пішу – жыву.
 Мой крыж – ствараць.
 Яго нясу цярпліва і старанна.
 І ні адну главу
 свайго рамана
 не паспяшаю кропкай абарваць.

13.03.2013


Рецензии
не вельмi зразумела чаму "iх не спiшу"...

таму што раней "аловак"...

алеж верш да спадобы
дзякуй.

Александр Зенкевич   14.03.2013 10:01     Заявить о нарушении
Пакуль не спішу аловак і ліст паперы. Калі спішу - будзе няма чым і дзе пісаць - тады капец. :-)

Демьянова Татьяна Дмитриевна   14.03.2013 17:18   Заявить о нарушении
пра капец зразумела:)

Александр Зенкевич   14.03.2013 17:23   Заявить о нарушении
Даеш алоуки! Не капцам!)))

Махнач Сергей Юрьевсын   19.03.2013 18:16   Заявить о нарушении