Алкагольны сюжэт на цвярозую тэму

(Сатырычная паэма) 2009 г.

           *
"Я знаю: ісціна ў віне,
У чарачцы яно мацней на дне.
Хто ж дна ў бутэльцы дасягне,
Той  д’яблу ў вочы   зазірне!”               
        (аўт.)
           *
Можна жыць у Беларусі –
І жывём сабе,не трусім!
Ды чаго ж нам гараваць?
Ёсць што з’есці,спажываць,
Абуваць і надзяваць!
Бульба ёсць і малако,
Сала,масла і яйко.
Маем хлеба і да хлеба,
І чужога нам не трэба!
Бакалея,прамтавар,
Шырпатрэбаўскі тавар –
Лаўкі,шапікі і крамы
Зазываюць нас рэкламай:
-Набывай,душа што хоча,
Хоць бы днём ці хоць бы ноччу.
Толькі рублікі плаці,
У два пальцы не свісці!
Ёсць тавару на ўсе густы.
Задаволяць тонкіх,тлустых,
І жанчын,і мужыкоў.
Дагадзіць як,знаюць толк.
Дадуць усё,што ні прасі:
Адно- грошыкі нясі!

Улагодзіць вам настрой
Рознакаляровы строй
Тары з пойлам на паліцах:
Піць давеку – не напіцца!
У кожнай кропцы – пад завязку,
І ў бутэльках,і у пляшках.
-Выпіць хочаш? – Выбірай,
Плаці грошы,забірай!
Усім хопіць атрамэнта
Для пахмельнага мамента,
І гарэлкі,і віна.
Налівай – і пі да дна!
І ад таннай барматухі
Пойдзе весялей жытуха!

А названні ў алкаголю...
Нехта ж даў фантазій волю!
Вось,да прыкладу,гарэлка.
Вам наладзяць пасядзелкі:
АФІЦЭР,СІБІР.БУЛЬБАШ,
ПОЛЬКА ды ПЯТРОВІЧ наш.
Просіць з чаркай пасядзець
РУСКІ,лапачка,МЯДЗВЕДЗЬ.
Падмігне з паліцы лоўка
БЯРОЗА БЕЛАЯ-сяброўка.
Возьмеш КОЛАС ЗАЛАТЫ –
І узрадуешся ты.
Выпі,дружа,у ахвотку
Ты гарэлкі з назвай СОТКА.
ЮБІЛЕЙНАЯ запросіць
Разам з МІНСКАЙ вас у госці.
А можа ХЛЕБНАЕ ВІНО
Даспадобы вам даўно?
Ці БЯРОЗАВЫ вунь ГАЙ –
Вырашай хутчэй давай!
Вас,напэўна,раззадораць
Колькі чарак ЦІХІХ  ЗОРАЎ.
А СЯРЭБРАНЫЯ РОСЫ –
Гэта ж мара,казка проста!
Прагучыць для вас салютам
Глыток гарэлкі з назвай ЛЮТЫ,
І не вызаве канфуза
Штоф САВЕЦКАГА САЮЗА!

О,колькі таленту дано
Таму,хто называў віно!
Што ні назва – подых свежы:
ІЗАБЕЛЛА з БЕЛАЙ ВЕЖАЙ.
КАБЕРНЕ,ПАРТВЕЙН,МУСКАТ
І ЛІПОВЫ АРАМАТ.
ДАЛАРЭС,МЭРЛОТ,ВЕРМУТ,
ШАРДАНЭ,ТРЭБ’ЯНО тут.
САПЕРАВІ,МАРАГО.
Побач – СТАРАЕ  ТАНГО.
Зведай ЯГАДНЫХ БУКЕТАЎ,
САН-ПАУЛО,АМАРЭТТО.
Хочаш лёгкага вінца? –
Ёсць ЛЕГЕНДА МУДРАЦА
Ці БАЯРСКІ ПАГРАБОК,
Можаш – РЭЧАНЬКІ глыток.
Пі ГУСАРСКАЕ,ЗАСТОЛЬНАЕ,
Пі з бутэлькі ці за столікам.
Ёсць КАДРЫЛЬ,КАДАРКА – вось.
З вінаградных вінаў ёсць
І ДАЛІНА , і САНАТА,
А яшчэ – БАЯРСКА ХАТА.
Пакаштуй ДУШУ ЛАЗЫ –
Падыходзь,не тармазі!

Да таго,цаніцель тонкі,
Вакол – мора самагонкі!
Далікатнаму – найлепей
Узяць баярышнік з аптэкі,
Спіртавы яго настой,-
Хутка ўздымецца настрой!
Каб працэс ізноў пайшоў,
Можна цяпнуць і духоў.
За пахмеллем удагон
Нехта п’е адэкалон.
Урэшце – ўсё,што на спірту,
Праганяе смагату.
Яшчэ кажуць: што гарыць –
Усё тое можна піць.
-Ужывай і будзь здароў,
І не трэба дактароў!

Пачынай балдзець злягка
Ты з бутэлечкі піўка.
Ёсць яго сартоў – дзясяткі.
Прыкладайся без аглядкі!
Куфаль свежага піўка –
То зусім не выпіўка!
Гэта толькі першы ход,
Плаўны ў п’янку пераход.
Піва трэба для штуршка
Алкагольнага рыўка.
А пасля... Ты п’еш віно
Ці гарэлку – ўсё адно:
Як ты,братка,ні круці –
З п’янай сцежкі не сысці.

Без гарэлкі немажліва
Чалавеку сёння жыць
Цяжка без віна,без піва
Нешта златвіць ці зрабіць.
Чарку выпіў – ты  здаровы,
І глядзіш арлом на свет,
Пасылаеш “роднай мовай”
Людзям  “дыфірамбы” ўслед.
Мігам шклянка ўсіх раўняе:
На падставе первача
У адзін гурток збірае
Бомжа,урку,скрыпача,
Афіцэра і ўрача,
Прыбіральшчыцу,жанглёра,
Навукоўца,дырыжора,
Дзядзьку,цётку,жонку,брата,
Людзей бедных і багатых... 
Аб’яднае імпатэнтаў,
Рабацяг,студэнтаў,баб,
Розных там інтэлігентаў,-
Усіх,хто выпіўкаю слаб.

Алкашу зусім не важна,
З кім скідацца на пахмелку,
Ім на практыцы заўважана,
Што на трох танней гарэлка.
Сабяруцца бедалагі,
Зробяць пляшку на траіх –
Вось ужо ім  і  няблага,
Заблішчэлі вочы ў іх.

Патрабуецца дабаўка,
Мусяць зноўку бімбер браць.
Нехта скажа: -Трэба ў лаўку
Да знаёмай мне зганяць.
Можа,дасць у доўг атруты,
Калі добра папрашу... 
-Фу ты,ну ты,ножкі гнуты!
Дайце выпіць алкашу!

І той “нехта” за бутэлькай
Да знаёмай пабяжыць.
Разаб’ецца ён у сцельку,
Кабы выпіўку здабыць.
Нават стане на калені,
Б’ючы ў грудзі кулаком.
-Такі выпрасіць,стварэнне!
Здурыць бабу языком.

Прынясе бутэльку тую –
Прыгавораць і яе:
Яны ўжо,лічы,шыкуюць,
Міг – і ўжо братва пяе.
І так лёгка сэрца б’ецца,
А душа кудысь ляціць.
-Эх,як хораша жывецца,
Калі розум захмяліць!

А далей – ізноў пытанні:
Як глынуць яшчэ,яшчэ?...
Покуль пальцам не дастане
І з штаноў не пацячэ...
А назаўтра ўсё нанова... 
Дзень за днём – гадамі п’юць,
Прапіваючы здароўе.
Не жывуць,а існуюць!

І тады “да лямпы” дзеці,
Жонка,цешча і радня.
Ім мілей за ўсё на свеце
Глык гарэлкі ці віна.
Глык – і ўжо зляцеў з работы,
Юзам ссунуўся пад плот.
Глык – і ўстаць няма ахвоты,
Ты прапойца,абармот!

Развялося абармотаў
На сяле і ў гарадах:
Не патрэбна ім работа,
Толькі б піць – ну проста жах!

І не дояцца каровы,
У цахах стаяць станкі.
А замест мазгоў,галоваў –
Скрозь пустыя чарапкі.

Ад той д’яблавай вадзіцы
Мруць,як мухі,мужыкі,
Паміраюць бабы,быццам
Ад атруты чарвякі.

Гіне вёска.Ў пасяленнях
Менш становіцца людзей:
Разжыжаюць насяленне
Кодлы п’яніц-алкашэй.

Размнажаюцца злачыннысць,
Крадзяжы і аферызм.
Па-за модаю нявіннасць,
Сарамлівасць,альтруізм...

............

Што рабіць? – дакладна знаю:
Трэба думаць грамадой.
І кожны хай сябе спытае:
Жыць з гарэлкай? – Быць з бядой?

-Уключай,брат,сілу волі,
І кідай гарэлку піць,
Уцякай ад алкаголю,
Пачынай цвярозым быць!

Ты адкрыеш прыгажосці
Беларусі родных ніў,
Разглядзіш такое штосьці,
Што балванам перш прапіў.

Будзе спорыцца работа,
Уздыхне лягчэй сям’я.
І ўсяго,чаго ахвота,
Доля дасць цвярозая!

---------
2009 год.
 


Рецензии