Беларусы, паэма

Хто мы такія,беларусы?
Адкуль з’явіўся наш народ,
Дзе карані,які наш род? –
З нас кожны тое ведаць мусіць!

’’’’’

Бывае: нейкія пытанні
Вучоным цяжка растлумачыць –
Тады быліны і паданні
Дапамагаюць сэнс убачыць.

Якое месца беларусаў
Сярод другіх народаў свету,
Мы пазнаём з казанняў вусных,
Легенд біблейскіх і сюжэтаў.

Дык вось,пачнём аповед гэты
Аб жыццядзейнасці ідэй –
Спачатку,ад стваральнай мэты,
Ад самых першых пралюдзей.

*** 

“Я справу добрую зраблю” –
Падумаў Бог – і без сумневу
Стварыў Ён неба і зямлю,
Жывёл,расліны,Адама,Еву.

Адама з Евай у раю
Бог пасяліў для пражывання,
З адною толькі ўмоваю:
Не рваць пладоў з Дрэва пазнання.

Але той забаронны плод
Усё ж-такі эдэмцы з'елі,
Пазнаўшы тым дабро і зло,
За што пасля і пацярпелі.

*** 
Адама з Евай на зямлю
Бог выгнаў,зняўшы з іх бяссмерце.
І людзі з той пары у прах
Ператвараюцца па смерці.

Вось на зямлі жылі яны,
Жылі,жылі – і неўзабаве
Ў сям’і радзіліся сыны:
Спачатку Каін,потым Авель.

Раслі браты... Ужо дарослым
Занадта Каін стаў зайздросным.
З той зайздрасці ён Авеля забіў –
Недаравальны грэх зрабіў.

*** 
130 год –гаворыць міф-
Прайшло яшчэ – і нарадзіўся
Сын трэці,звалі яго Сіф –
Ў чыім патомстве Ной з’явіўся.

Ной быў бязгрэшны чалавек,
Якога выбраў Бог з натоўпу,
І загадаў таму каўчэг
Змайстрыць к Сусветнаму патопу.

З сынамі Ной -па запавету-
Ў каўчэгу змог уратавацца –
І з Хама,Сіма і Яфета
Зноў род людскі стаў разрастацца.
         
*** 
Пайшлі егіпетцы ад Хама,
Ўсе афрыканцы,фінікійцы.
З іх – Ганібал,Хеопс,таксама,
І прыгажуня Неферціці.
---
Арабскі люд,вавіланянскі,
Яўрэі,то - нашчадкі Сіма.
І там – ісламскай,хрысціянскай –
Вытокі вераў незгасімых.

Адтуль – Хрыстос і Мухамед,
І цар Давід,і Саламон,
Каран,Біблейскі запавет,
І слынны горад Вавілон.

*** 
З нашчадкаў лініі Яфета –
Народы-індаеўрапейцы:
Германцы,грэкі,кельты гэта,
Славяне і індусы,персы.

Сярод іх: Цэзар,Арыстоцель
Ды Цыцэрон,Гамер,Платон,
І Аляксандр Македонскі –
Імёны слаўныя здавён.

І Буда тут рэлігію стварыў –
Адну з вялікіх на планеце.
Адсюль паўстаў сталіцай Рым
Імперыі магутнейшай у свеце.

*** 
Славянскі,наш,прапродак –
Яфетаў сын,Славен.
З яго пайшлі народы,
Дзе славянін жыве.

Ля Эльбы і Дунаю,
Ля Віслы,у лясах,
Сяліліся славяне
З галовамі разумнымі у русых валасах.

Вынослівасцю,сілай
Адметныя былі,
Сям’ёй дзяцей расцілі,
Сумленнасць бераглі.

*** 
Славяне мірнымі слылі,
Бо не хацелі ваяваць.
І статкі у лугах паслі,
Ды лес умелі карчаваць,зямлю араць.

Быццё было іх сціплым,простым:
Жылі яны ў дамах драўляных,
А елі грэчку,мёд і проса,
І малако пілі славяне.

Заўсёды рад славянін госцю:
Любога,як свайго,сустрэне,
Жанчыны – слаўны прыгажосцю,
Насілі доўгае адзенне.

*** 
Славянскі люд любіў гуляць:
Спяваць,скакаць пад гукі гусляў,
Паданні слухаць і казаць.
Абагаўляць прыроду мусіў.

Ён пакланяўся Перуну,
Маланкі Богу і нябёсаў,
І Богу сонца і дажджу,
І духам,што кіруюць лёсам.

Сваіх нябожчыкаў-памерлых
Славяне спальвалі ў агні.
Правадырам славутым,смелым,
Ў іх гонар,насыпалі курганы.

*** 
Міжземнаморскія народы,
Якія прагнулі свабоды,
У пятым веку Новай эры
Зламалі Рымскую імперыю.

І пачаліся узрушэнні:
Напады,войны,замірэнні,
Дзяржаў знікненне,разбурэнне
І тут жа новых узнікненне... 

Народных мас перасяленне,
Названа што было “Вялікім”,
Славян штурхнула к засяленню
Зямель няведамых шматлікіх.

*** 
Аднойчы пра...праўнук Славена
І князь славуты Бурывой
Сабраў славян і ў шлях натхненна
На усход павёў іх за сабой.

У месцах маланасялёных,
Дзе мноства рэк,лясоў,лугоў,
Ад мора Чорнага да Балтыкі
Яны асвойваліся зноў.

Плямёны,што ў лясах аселі,
“Драўляне” – назву атрымалі,
“Паляне” – землі ў стэпах мелі,
На поўнач “севяране” звандравалі.

*** 
Абшчыны беларускіх земляў
Імёнамі старэйшын называлі.
Радзім і Вятка сваё племя
Ля рэчкі Сож уладкавалі.

А потым Вятка з часткай роду
Далей пайшоў,к рацэ Ака.
Радзім з паловаю народу
Застаўся тут свой лёс шукаць.

Жылі радзімічы супольна,
Лавілі рыбу,палявалі
Ды пасяленні будавалі:
Чачэрск і Слаўгарад,і Гомель
Пазней у месцах тых паўсталі.

*** 
А легендарны Дрыгавіт
Прывёў на Прыпяць сваё племя.
Было там шмат балот (дрыгвы).
Пасля знайшлі і лепшых земляў.

Па берагах Дняпра,Дзвіны,
Сівога Немана і Буга
Далей сяліліся яны,
Дрыгавічы,пляменным кругам.

Апроч рыбалкі,палявання,
Лясы скарчоўвалі,сяклі,
Пасля чаго зямлю аралі,
Расцілі збожжа на раллі.

*** 
Гаспадаркі інтэнсіўнасць
І грамадскага жыцця
Вымагала і цывільнасць
Калектыўнага быцця.

Пасяленні гарадамі
Сталі паступова,
Дзе рамеснікі с купцамі –
Жыхароў аснова.

Так узніклі Брэст і Пінск,
Слуцк,Капыль і Тураў,
Рагачоў,Гародня,Мінск,
З іх архітэктурай.

*** 
Правадыр славянскі Крыва
Са шматлікім племенем
Зямлю асвойваў рупліва
Паміж Дзвіной і Неманам.

Крывічы яшчэ жылі
Каля Волгі і Дняпра,
А пазней ажно дайшлі
Да Чудскога возера.

Земляробства і рамёствы крывічам – па сіле,          
Іх жанчыны з пазалотай пацеркі насілі.
Ужо ваенныя суполкі крывічы стваралі
Ды князёў-правадыроў людзі выбіралі.

*** 
Радзімічы,дрыгавічы і крывічы
Яднацца былі згодны –
І вось ў гісторыі аднойчы
Імя ўзнікае князя Рагвалода.

Тое Полацкае княства -
Наша першая Дзяржава,
Беларускі гонар,слава,
І народаў брацтва!

Легендарныя імёны ў летапісных ведах:
Ізяслаў і Яраслаў,маці іх Рагнеда,
І патронка Беларусі святая Еўфрасіння,
Епіскап Тураўскі Кірыл
                і Францыск Скарына.

*** 
Імкнуліся жыць па-сяброўску,
З плямёнамі балцкімі ў лад.
Вялікае Княства Літоўскае
Стварылі семсот год назад.

У Княстве законы – аснова,
І грошы,і войска, і суд.
Адзінай дзяржаўнаю мовай
Была беларуская тут.

Мы помнім вялікіх літвінаў:
Міндоўга,Ягайлу,Альгерда,
І Вітаўта,і Гедыміна,-
Краіну вялі што наперад.

   *** 
Мы,нашчадкі ВКЛ,Полацка і Турава,
Хрысціянствам даражым і сваёй культураю.
Не забыліся,шануем нашу мову матчыну.
Беларускіх дзеячаў памнажаем спадчыну.

Сымон Будны,Радзівіл,Дунін-Марцінкевіч,
Ян Чачот і Багдановіч,Быкаў,Багушэвіч,
І Гусоўскі,Караткевіч,і Купала з Коласам,
Кавалёнак і Клімук – грамадзяне-волаты.

Народ пад назвай “беларусы”
Мінулых два вякі прайшоў
У складзе Польшчы,разам з Руссю.
А ў дваццаць першы век прыйшоў
Краінай вольнай Беларуссю.

’’’’’ 

Нам трэба знаць,захоўваць карані
І шанаваць вялікія імёны,
Набыткі папярэднікаў цаніць,
Трымаць высока пераможныя знамёны.

З легендаў пачыналася усё,
З Радзіма,Дрыгавіта,Крывы –
І з века ў век да іх павагі пачуццё
Праносяць беларусы беражліва.

            *****          
                2010,май



Тлумачальны спіс
імён і назваў, ужытых  у  творы.


“Легенд біблейскіх і сюжэтаў"
 - БІБЛІЯ – Святое Пісанне. Адна з самых старажытных кніг      
свету.Утрымлівае шмат легендаў і паданняў.               

“Ад самых першых пралюдзей”      
 -   агульначалавечых прапродкаў - Адама і Евы.               

Адам
– поводле Бібліі,першачалавек,продак усіх людзей,якога Бог стварыў
з зямного праху,і памясціў яго ў рай,у Эдэмскі сад.

Ева   
 -  жонка Адама,першая жанчына,якую Бог стварыў з рабра Адама,
прамаці чалавечага роду.

Рай
-  яго Бог стварыў для  першых людзей.

Дрэва пазнання
 – сярод Эдэмскага саду было два асобых дрэвы: Дрэва жыцця
і Дрэва пазнання дабра і зла.   Дазвалялася есці плады ад усіх       
дрэў у садзе,за выключэннем пладоў Дрэва пазнання.
Пагрозаю за непаслухмянасць была смерць.

Эдэмцы – жыхары Эдэма (Адам і Ева).

Каін,Авель
 – сыны Адама і Евы.Старэйшы,Каін,быў земляробам,а малодшы,
Авель,пасвіў жывёлу.Каін забіў Авеля з зайздрасці.Бо,калі яны
прынеслі дары (ахвяры) Богу,той Авелевы прыняў, а Каінавы –
не.Так людзі зрабілі грэх – братазабойства.Пазней,у Сусветным
патопе,усе нашчадкі Каіна загінулі.

Сіф – сын Адама і Евы,продак Ноя.

Ной, каўчэг,Сусветны патоп          
 - калі людзей стала шмат,яны натварылі столькі грахоў,што
Бог затапіў зямлю вадой (Сусветны патоп),каб знішчыць іх.
Толькі аднаму чалавеку (Ною),які не грашыў,Бог даў праект
і загадаў пабудаваць каўчэг(своеасаблівы трох’ярусны плаў-
сродак) і ратавацца ад патопу. У каўчэг Ной узяў па пары
ўсіх жывёл і сем’і сваіх сыноў – Хама,Сіма і Яфета.

Хам,Сім,Яфет – сыны Ноя.Ад іх пайшоў пасля патопу род людскі на зямлі.

Егіпетцы 
 -егіпцяне,асноўнае насельніцтва Егіпта,дзяржавы на паўночна-ўсходняй частцы Афрыкі.
               
Афрыканцы -  жыхары,ураджэнцы Афрыкі.

Фінікійцы
 – жыхары старажытнай Фінікіі,што некалі панавала над Міжземным
морам,мела калоніі ў Афрыцы,Сіцыліі,Іспаніі.

Ганібал     - славуты палкаводзец-фінікіец.

Хеопс      
 - вядомы  егіпецкі фараон,які пабудаваў найвялікшую ў свеце
піраміду (піраміда Хеопса).

Неферціці
 - “Найпрыгажэйшая з прыгажунь”,галоўная жонка старажытна –
егіпецкага фараона XVIII дынастыі Эхнатона (1351-1334 г. да н.э.).

Арабскі люд
– арабы.Народы семітычнай моўнай групы,якія насяляюць
Пярэднюю Азію і Паўночную Афрыку. (Семіты /ад Сіма,сына Ноя/
-народы,размаўляючыя на семітскіх мовах,да якіх адносіліся ста-
ражытныя вавіланяне,асірыйцы,фінікійцы,іудзеі і нек.інш.народы,
да якіх належаць сучасныя арабы,яўрэі і інш народы).

Яўрэі      
 -  1.Агульная этнічная назва народа,што гістарычна ўзыходзіць да
старажытных сяміцкіх плямёнаў (старажытных яўрэяў) і жыве цяпер
у розных краінах свету агульным жыццём з астатнім насельніцтвам
гэтых краін.  2.Асноўнае насельніцтва дзяржавы Ізраіль.

Хрысціянская вера
- хрысціянства,рэлігія,у аснове якой ляжыць вера ў Ісуса Хрыста
як бога-чалавека,і якая мае тры напрамкі: праваслаўе,каталіцызм і
пратэстанства.

Хрыстос   
 - Ісус Хрыстос,сын Божы.Ад яго пайшло веравучэнне хрысціянства
і заснаваныя на ім формы арганізацыі грамадска-рэлігійнага жыцця.

Ісламская вера
 - іслам,магаметанства,мусульманская рэлігія,заснаваная,паводле
падання,у 7 ст. Магаметам (Мухамедам).

Мухамед   - прарок,пачынальнік іслама.

Цар Давід
– перші цар Іудзеі і трэці цар Ізраілю,пачынальнік адзінай дынастыі
іудзейскіх цароў.

Саламон   
- цар ізраільскі,мудрэц,адзін са складальнікаў Святога Пісання - Бібліі.
               
Каран       
 - свяшчэнная кніга мусульман,крыніца мусульманскага багаслоўя і юрыспрудэнцыі.
               
Біблейскі запавет   
- Біблія складаецца з двух галоўных раздзелаў:
1.Кніг Старога запавета.
2.Кніг Новага запавета.

Вавіланянскі люд
- вавіланяне,жыхары старажытнай дзяржавы Вавілоніі ў даліне
ніжняга цячэння Тыгра і Еўфрата.

Вавілон      
-   старажытны горад,пабудаваны за 4 тысячагоддзі да н.э.Вядомы
“Вавілонскім стоўпатварэннем” – паводле біблейскай легенды –
няўдалай спробай пабудаваць у Вавілоне вежу да неба (Вавілонскую вежу).

Германцы   
-   назва старажытных плямён індаеўрапейскай моўнай групы,што
жылі ў цэнтральнай,заходняй і пайднёва-заходняй Еўропе.

Грэкі          
-    народ,які складае асноўнае насельніцтва Грэцыі,дзяржавы  на
Балканскім паўвостраве.

Кельты      
 -    група старажытных плямёнаў індаеўрапейскай моўнай сям’і,
якія насялялі тэрыторыю Заходняй Еўропы.

Славяне      
- адна з буйнейшых у Еўропе груп роднасных па мове і культуры народаў.
               
Індусы       
- індыйцы,паслядоўнікі індуізму,распаўсюджанай у Індыі рэлігіі,
галоўныя плыні якой заснаваны на кульце багоў Вішну і Шывы

Персы         
- ранейшая назва іранцаў;цяпер – назва нацыі фарсаў,якая
складае каля паловы насельніцтва Ірана.

Цэзар         
- Гай Юлій Цэзар,славуты рымскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч
                (100 -  44 гг. да н.э.).
Арыстоцель
- найвялікшы  грэчаскі  філосаф і даследчык, аказаўшы моцны
ўплыў на ўсё наступнае развіццё філасофскай думкі.

Цыцэрон    
- Марк Тулій,найвялікшы рымскі аратар (майстар слова).

Гамер         
 - славуты паэт,айцец грэчаскай паэзіі (жыў каля 900 гг. да н.э.).

Платон -  славуты грэчаскі філосаф (5 ст. да н.э.). 

Аляксандр Македонскі
- вялікі палкаводзец, начале з якім блізкія сваякі грэкаў -
македонцы ў старадаўнія часы заваявалі амаль увесь свет.

Буда
- заснавальнік будызму (6 ст. да н.э.) - адной з сусветных рэлігій.
 Распаўсюджана ў Кітаі,Японіі і нек.інш.краінах Усходу.

Рым,Рымская імперыя   
- старажытны Рым заснаваны ў 753 г. да н.э. царом Ромулам.
Галоўны горад сусветнаай Рымскай імперыі,існаваўшай да 476
года н.э. Зараз Рым -сталіца Італіі і рэзідэнцыя Папы Рымскага.

Славен - агульнаславянскі прапродак,сын Яфета.

Эльба         
 - рака басейну Паўночнага мора,бярэ пачатак у Чэхіі.
 Асноўнае цячэнне – па тэрыторыі Германіі.

Дунай - другая па даўжыні пасля Волгі рака Еўропы.

Вісла - самая значымая рака басейну Балтыйскага мора.

Гуслі         
- мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент славянскіх народаў

Пярун -  галоўнае бажаство ўсходніх славян.

Дух          
- у рэлігійна-містычных уяўленнях славян: духі лесу,рэк,
балотаў і іншыя бесцялесныя,звышнатуральныя істоты.

Курган  -  высокі  магільны  насып.

Новая эра 
- хрысціянская,або новая (наша) эра пачынаецца
са дня міфічнага нараджэння Ісуса Хрыста.

Вялікае перасяленне народаў
- умоўная назва узмоцненага перамяшчэння плямён у Еўропе (з 4 па 7 стст.),
якое прывяло да падзення Заходняй Рымскай імперыі і ўтварэння новых дзяржаў.

Бурывой   
-  адзін з нашчадкаў Славена,легендарны Неваградскі князь
(Старая Ладага),правіў у 790-ыя гады.

Драўляне,Паляне,Севяране
 -  назвы славянскіх плямёнаў у эпоху іх рассялення на новых землях

Радзім  -  продак,правадыр усходнеславянскага племені радзімічаў.

Вятка       
 - продак аднаго са славянскіх плямёнаў; па летапісу яно аддзялілася
ад радзімічаў і пасялілася на р.Ака.

Сож         
- рака ў Расіі і Беларусі,левы прыток Дняпра,даўжыня
ў межах Беларусі 493 км.

Ака  -  правы прыток Волгі.

Чачэрск  -   горад у Гомельскай вобласці.

Слаўгарад  -  горад у Магілёўскай вобласці (да 1945 г. – Прапойск).

Гомель  -  абласны цэнтр Гомельскай вобласці.

Дрыгавіт -
продак дрыгавічаў,плямёнаў славян,
жыўшых паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. 

Прыпяць - самы значны прыток Дняпра.

Днепр         
-  трэцяя па даўжыні /2201 км/ пасля Волгі і Дунаю рака ў Еўропе,
працякае па тэрыторыях Расіі,Украіны і Беларусі.

Дзвіна       
-  Заходняя Дзвіна. Рака ў Расіі,Беларусі,Латвіі.
Даўжыня ў межах Беларусі 328 км.

Неман -  рака ў Беларусі,Літве,Расіі.Даўжыня ў межах Беларусі 459 км.

Буг - Зах.Буг,рака на Украіне,Беларусі і Польшчы.У межах Беларусі 154 км.               

Брэст -  цэнтр Брэсцкай воласці.

Пінск -  горад у Брэсцкай вобласці.

Слуцк -  горад у Мінскай вобласці.

Капыль -  горад у Мінскай вобласці.

Тураў         
-  горад у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Адзін са стара-
жытных гарадоў Беларусі і сталіца Тураўскага княства /11-13 ст.\ .
Знаходзіцца на Палессі на р.Прыпяць.   

Рагачоў - горад у Гомельскай вобласці.

Гародня -  Гродна,цэнтр Гродзенскай вобласці.

Мінск  -  сталіца Беларусі,цэнтр Мінскай вобласці.

Крыва
- продак крывічоў,плямёнаў усходніх славян,якія займалі
тэрыторыі ў вярхоўях Зах.Дзвіны,Дняпра і Волгі.

Волга  -  самая Вялікая рака /3530 км/  Еўропы.Працякае па тэрыторыі Расіі.

Чудское возера               
- буйное прэснаводнае возера на тэрыторыях Расіі і Эстоніі.Плошча 2670 кв.км
                .
Пацеркі 
 -  упрыгожанне ў выглядзе нанізаных на нітку шарыкаў ці дробных
прадметаў іншай формы,якое надзяваецца на шыю.

Рагвалод
-  першы гістарычна вядомы полацкі князь.Год  нараджэння невядо-
мы,памёр у 980 годзе.Пачынальнік полацкай княжацкай дынастыі      
Рагвалодавічаў – беларускіх князёў.Бацька Рагнеды.

Полацкае княства
-  Усходнеславянскае дзяржаўнае ўтварэнне са сталіцай у г.Полацку,
першая старажытная беларуская дзяржава.Існавала ў 9 – 14 стст.

Рагнеда   
- полацкая князёўна,дачка князя Рагвалода. Год нараджэння
невядомы,памёрла ў 1000 годзе.

Ізяслаў - полацкі князь з 988 г.Сын Рагнеды.Нарадзіўся каля 978 г. Памёр у 1001 годзе.
               
Яраслаў    
-  Яраслаў Мудры. Вялікі  кіеўскі князь з 1019 г. Сын Рагнеды.
Нарадзіўся каля  980 г. Памёр у 1054 годзе.

Святая Еўфрасіння
- Ефрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава) – полацкая князёўна.
Нарадзілася ў 1120 годзе,памёрла ў 1173 г. Дзеля служэння Богу і
свайму народу прыняла манаскі стан.Перапісвала святыя кнігі,зас-
навала 2 манастыры,стварала школы,бібліятэкі,- вяла асветніцкую
працу. Вернікі шануюць яе як заступніцу нашу перад Усявышнім,
патронку Беларусі.

Епіскап Тураўскі Кірыл
- буйным культурным цэнтрам  старажытнай Беларусі было ў 12 ст.
Тураўскае княства.Уславіў яго сваёй асветніцкай дзейнасцю епіс-
кап Кірыл Тураўскі. Гады жыцця 1130 – 1182.

Францыск Скарына
-  вялікі асветнік,гуманіст,першадрукар з Полацку.
Пераклаў на беларускую мову і надрукаваў 23 кнігі Бібліі.

Вялікае Княства Літоўскае
-  славяна-балцкая дзяржава,створана ў 13 ст. на базе славянскіх
плямён крывічоў і дрыгавічаў і балцкіх – літвы і яцьвягаў,да якой 
пазней далучыўся і Полацк.
На працягу амаль паўтысячы гадоў існавання ВКЛ на тэрыторыі будучай
Беларусі сфармавалася адзіная народнасць – літвіны (ліцьвіны),
яна складала большую частку насельніцтва Княства
,што жыла на асноўнай тэрыторыі дзяржавы ад Гародні да
Вільні,ад Полацка,Мсціслава,Гомеля – да Турава,Пінска,Бярэсця
(Брэста).Назва “літвіны” стала гістарычным этнонімам беларусаў.
На ўскрайках ВКЛ жылі іншыя народы,якія захоўвалі сваю этнічную адметнасць,
сярод іх – балцкае насельніцтва (жамойты, аўкштайты),насельніцтва ўкраінскіх
земляў. У сувязі з гэтым існа- ваў і палітонім “літвіны”,які азначаў дзяржаўную прыналежнасць усіх жыхароў Княства.

Міндоўг,Гедымін,Альгерд,Ягайла,Вітаўт
   -  Вялікія Князі Вялікага Княства Літоўскага
 ў розныя перыяды  з 1253 па 1430 год.

В К Л       -  Вялікае Княства Літоўскае.

Сымон Будны
– (1530 – 1593 гг.),беларускі друкар-асветнік,
адзін з паслядоўнікаў Скарыны.

Радзівіл
-  Мікалай Крыштаф Радзівіл “Чорны”, палітычны,культурны і рэлі-
гійны дзеяч ВКЛ,мецэнат.(1515 – 65 гг.).

Мікола Гусоўскі
 -   паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння,прадстаўнік
новалацінскай усходнееўрапейскай школы.Аўтар паэмы
 “Песня пра зубра”.(1470 – 1533 гг.).
 
Ян Чачот  -  (1796 – 1847).Паэт,фалькларыст і этнограф.

Дунін--Марцінкевіч
 – Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808-84),пісьменнік і драматург,
класік беларускай літаратуры.

Францішак Багушэвіч
 -  (1840-1900),беларускі паэт-дэмакрат,адзін з пачынальнікаў новай
беларускай літаратуры.

Максім Багдановіч
-  (1891-1917),беларускі паэт,публіцыст,літаратуразнаўца.Класік,
адзін са стваральнікаў беларуск.літаратуры і сучаснай бел. мовы.

Купала      
-  Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч).1882-1942 гг. Класік бела-
рускай літаратуры,народны паэт БССР,драматург,публіцыст.Акадэмік АН БССР.

Колас       
-  Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч).1882-1956 гг.Класік
беларускай літаратуры,народны паэт БССР.Акадэмік АН БССР.
 
Быкаў       
-  Васіль Быкаў.1924-2003 гг.Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Народныы пісьменнік Беларусі,грамадскі дзеяч,Герой Сацыялістычнай Працы.

Караткевіч
- Уладзімір Караткевіч.1930-84 гг.Беларускі пісьменнік,публіцыст,
крытык,перакладчык.
 
Кавалёнак
-  Уладзімір Кавалёнак (нар.1942),беларускі касманаўт,генерал-пал-
коўнік авіяцыі.Двойчы Герой Савецкага Саюза.Ажыццявіў тры палёты ў космас.

Клімук    
- Пётр Клімук (нар.1942),беларускі касманаўт,генерал-палкоўнік
авіяцыі.Двойчы Герой Савецкага Саюза.Ажыццявіў два палёты ў космас.               

“Народ пад назвай “беларусы”   
мінулых два вякі прайшоў...”
-  Пад канец 18 ст. Вялікае Княства Літоўскае,якое на той
   час уваходзіла ў канфедэратыўную дзяржаву – Рэч Пас-               
   палітую,страціла сваю дзяржаўную незалежнасць у вы-
   ніку падзелаў канфедэрацыі паміж Расіяй,Аўстрыяй і
Прусіяй. Землі ВКЛ былі далучаны да Расійскай імперыі.Пасту-
пова знікла з ужытку назва насельніцтва “літвіны”.У складзе Расій-
скай імперыі за нашымі землямі замацавалася назва “Белая Русь”,
“Беларусь”.Пасля 1840 г. ў адносінах да нашых зямель пачало ўжывацца
найменне – “Северо-Западный край.”  У другой палове ХІХ стагоддзя
нацыянальная патрыятычная інтэлігенцыя,якая вы-
ступала за адраджэнне свайго народа і яго дзяржаўнасці, аднавіла
назву “Беларусь”,”беларусы” як сімвал пратэсту супраць імперскага
 ўціску Расіі.Пад гэтаю назваю наш народ прайшоў ХХ ст. і з ёю
ўступіў у новае тысячагоддзе. (З 1919 па 1990 – у складзе СССР,у
тым ліку: Зах.Беларусь з 1921 па 1939 г. у складзе Польшчы).
 Ад 27 ліпеня 1990 года Беларусь – незалежная самастойная дзяржава.
(27.07.1990 г. прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверынітэце БССР.
25 жніўн 1991 года - наданне канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб
дзяржсуверынітэце БССР. 19 верасня 1991 г. зацверджана новая назва
нашай дзяржавы - РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ).

                *******************
 


Рецензии
И краткая история Беларуси в тезисах...

Шостко Виктория   14.06.2015 15:44     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.