Як iмгненне, жыццё праляцела...

Як імгненне, жыццё праляцела:
узышло, адшаптала лістотай,
адцвіло і да глебы здранцвелай
адышло лістападнай самотай.

Узнялося апошнім паглядам
да спусцелых галінак садочка
і пасекла слязамі апады
халадэчай кранутых гадочкаў.

І, скалеўшы ад сцюжы зімовай,
пахавалася ў лоне зямліцы –
каб у іншым сусвеце нанова
ад насення ў быццё адрадзіцца.


Рецензии