Такога сонца не было нiколi...

Такога сонца не было ніколі
Ў маёй кватэры. Сонца – аж на столі!
Вы не паверыце: яно – ў букеце,
Які учора падарылі дзеці!

Цюльпаны жоўтыя увысь імкнуцца ўсёю сілай.
Толькі адзін пялёстачкі схіліў – знясілеў…
І сумна мне, і жальба мне –
Дакорам ён мне  сэрца тне!

Ды ўсё на свеце Бог дае.
Хтосьці узняўся. Хтосьці – не.
А горыч… пройдзе. Боль… міне.
Дзень новы з сонцам устае!..


Рецензии
І праўда, добры! Мне таксама падабаўся! Яшчэ каб трошачкі падрэдагаваць - наогул цукерка атрымалася б.

Лаззаро   30.06.2014 22:13     Заявить о нарушении
Шчыры дзякуй за такую салодкую перспектыву! Слушнае пажаданне.

Люба Солошина   30.06.2014 22:39   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.