Да. Х

Едзьмо ўдваіх у Ірляндыю
             каб сьлізкі гідкі і сьнежна-мокры
                і зусім тут не зялёны
Дзень свьятога Патрыка сустракаць
            не ў цэнтры Эўропы. Мы быццам сапраўдныя
                матавілы прамарнуем усе грошы ў даблінскім
              пабе, зрэдку выбіраючыся на маставую,
                вывучая джойсаўскія сьцежцы, скупляючы хусткі
                шалікі ды біжутэрыю. для мамы.
 у пабе ты будзеш піць віскі,
             а я замаўляць Гінес, ты будзеш цьвярозай,
                я –  ушчэнты. Будзьма ілгаць            
вясёлым рыжым бестурботным ірляндцам
                што мы амерыканкі, каб не тлумачыць
                бляць дзе цэнтр Эўропы.
І мы нічога не зразумеем з іх доўгага
            маналога, бо ірляндскі акцэнт
                не вывучаюць у Мінесоце.
І на апошні цэнт мы набудзем томік вершаў       
                Йейца. Хістаючыся пайдзьмо   
ў гатэль. я заблукаю. як заўсёды.
Буду крычаць “Іра, Іра!”,
             і ірляндцы будуць пляскаць  ў далоні, чуючы “ІРА”
                ці “Эйрэ”. І па гоману ты знойдзеш мяне.
А пакуль нас чакае толькі бэйліз
у гасьцях у МЮ,
             бо настрой у жніўне
                па змоўчаньні “блю”.
               


Рецензии
Еще раз так и точно без денег останешься...
Экономика должна быть экономной...

Николай Катаев-Веснянко   01.07.2013 08:34     Заявить о нарушении
спрачацца не буду)! у кропельку)

Наталья Рак   01.07.2013 23:19   Заявить о нарушении