Я ад вершау тваiх у кайфе...
Дарагая мая Галка,
Я цябе віншую "палка"!
Сабрала я ў торбу зранку
Шмат сардэчных пажаданкаў,
Кветак дзіўных з свайго саду,
Пласт шырокі шакаладу,
Завязала торбу гэту
Ды пайшла шукаць па свету,
Дзесь тый добры ветрык вея,
Што без слоў ўсё разумея,
Тый, што цёплым днём вясновым
Праляціць ляском сасновым,
Па-над морам, па-над гаем -
Каб даставіць торбу Галі,
Ды ж з пяшчотным пацалункам
Перадасць ёй падарункі.
З ДНЕМ НАРОДЖАННЯ, ДАРАЖЭНЬКАЯ СЯБРОЎКА!
Твая Вольга.
Адказваю:
Даражэнькая сяброўка,
Верш ты склала вельмi лоЎка,
Торба для мяне, вядома,
Будзе так патрэбна дома:
Кветкi я на стол пастаЎлю,
Шакалад…у рот адпраўлю,
Пажаданнi ад сяброўкi,
Як цудоуныя абноўкi…
Падыйшлi ў самы раз,
Хоць ты зноў …у першы класс..
Успамiны, успамiны,
Гомель…родныя мясцiны…
Зараз мы ўжо не дзецi,
Але ж колькi цудаў у свеце,
Я ў Мiнску, ты ў Хайфе,
Я ад вершаў тваiх у кайфе!!!
Мы сябруем i шануем,
Марым, раiмся, будуем…
Свидетельство о публикации №113030609861