Зiма адступае...

Зіма адступае, але не здаецца.
 Ды як ні лютуе яна,
 усё жыццярадасней тахкае сэрца:
 “До спаць,
 чалавеча!
 Вясна!”

 Хмялее вятрыска. Ад сонечных промняў
 ужо не схавацца нідзе.
 Як светла, як цепла, як хораша сёння:
 вясна-
 прыгажуня
 ідзе!

 Юнак-сакавік, як дзяжурны па раю,
 пільнуе палеткі свае –
 у бляск ручаёў талы снег прыбірае,
 гудзе.
 і журчыць,
 і пяе!

 А дрэвы абжылі залётныя птушкі
 і просяць у неба: “Піць-піць.”
 І кожная з іх далягляду на вушка
 пяе –
 і званочкам
 звініць.

 І гэтыя гімны – ад краю да краю –
 знямоглай зіме не суняць.
 Па свеце вясновая радасць гуляе,
 звініць
 і гукае:
 “До спаць!”

6.03.2013


Рецензии
Эх, дзе ж тая вясна-прыгажуня затрымалася сёлета? Зіма зусім не выглядае знямоглай напрыканцы сакавіка.

Игорь Рындевич   22.03.2013 17:17     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.