Шукаю мужыка
Не вымірайце! Вы патрэбны жанчынам! Хай не цвік забіць, гэта мы як-небудзь самі здолеем, але ж адпачкоўвацца неяк трэба…
Гулялі неяк мы ў парку па вясне…
Ты прызнаваўся ў каханні да мяне,
Цягнуў павольна так мяне у бок кустоў
Прадэманстрыраваць сваю любоў.
“Жыццё я за цябе аддам, маё каханне!
Прымі мае ты адчуванні!
Дастану, хочаш, табе зорачку з нябёс!”
Раптоўна да зубоў ў яго язык прырос,
І ламануў, як лось ён, праз кусты…
“Гэй. Пачакай!!!! Куды збягаеш ты?
Хачу я замуж, і пярсцёнак, і на мора!”
Ды што страслося і якое яшчэ гора?
Ўсё проста. Збег адзін, сам, небарака,
Як толькі ўбачыў побач ён сабаку.
Без шлёўкі быў вялізны бультэр’ер,
Спужаў майго мужчынку гэты звер…
Стаю сабе разгублена, дурэю
Нічогачкі зусім не разумею…
Каханне ж - гэта не ўжык-ўжык…
А хочацца, каб побач быў мужык…
Абараніла б я яго ад гэтай псіны,
ды ламануў як лось, што ледзь штаны не скінуў…
…Шукалі мы яго напар з сабакам гэтым,
І ён спачатку добра йшоў па следу,
А потым – зірк раз-пораз на мяне,
Маўляў – а ты ўпэўнена? Ці не?
Ў адным ўпэўнена я – тут расклад такі:
Пакрыху выміраюць мужыкі!
Свидетельство о публикации №113030506014
Татьяна Котельникова 3 21.08.2014 21:37 Заявить о нарушении