Не грукай! Зачынены дзверы!

Не грукай! Зачынены дзверы!
 Замкнуты на засаўку свет.
 Бо ўчора гадзінаю шэрай
 было кімсьці сказана з верай
 над рупарам рэха-паперы,
 што ён тут – апошні паэт.

 Што хутка, напэўна, не будзе
 у нас чытачоў і пісак.
 Бо, як ні ўпіраюцца людзі,
 іх лёс – у маўклівым прысудзе:
 у ветрам нанесеным хлудзе
 іх мова – амаль што мярцвяк.

2.03.2013


Рецензии