Заквiтнела ноч
Збегліся ўсе зоркі над зямлёй.
Цішыня з канапы ножкі звесіла.
У паветры водарны спакой.
Адчуванне сумнай непазбежнасці,
Гнуткага галля над галавой,
Цішынёвай схованай залежнасці
І атруты горкай і святой.
Птушанё спіць брацікаў забіўшае,
Па закону Бібліі жыве.
І яно бацькам сваім зманіўшае
Сваю праўду-песеньку спяе.
Толькі песняй птушачка змарылася.
Цішыня ідзе босай па траве,
А трава пакутніца схілілася,
Бо грахі за нас усіх нясе.
А навокал ноч хвалюе кветкамі,
Уздымае подых да нябёс,
Дык няхай зямля ўзгодзе з дзеткамі
Нам адкрые таямніцу слёз.
Свидетельство о публикации №113030105876