Няужо мы такiя сляпыя
Свайго наваколля не бачым?
Прыходзім да ворагаў
За парадай,
Сябе не тлумачым.
Няўжо мы глухія такія,
Не слухаем роднае мовы?
І складзены міфы,
Славесныя спевы
Ды спеўныя словы…
Ці мала народных ідэй,
Малітв, кіраваных да Бога?
Гісторык смяецца,
Філолаг адыйдзе –
Не будзе нічога!
Спадар вылучаны адметна,
Што грошы на ўсім зарабляе,
Калі даць “на лапу”,
То й смерці не збачым
І мову займаем…
Свидетельство о публикации №113022800196