Какая-то глупость
Дайшоў да Ночы Дзень…
Ды й, і зайшоў у госці…
Можа проста пасядзець…
А можа і другое штосьці…
Ноч, каб часу не губіць,
Дзень апляла рукою…
Мо, каб ласку праявіць…
А можа што другое…
Зачыніла дзьверы Ноч…
Месяц зацямніла…
Можа ёй было “няўмоч”…
Можа Дзень быў мілы…
Што было, там, у Начы,
з-за цемры – невядома…
Мог, канешне, Дзень ўцячы
ды пайсці да дому…
Там, куток утульны быў…
Жонка-Раніца, прынцэса…
Можа розум Дзень згубіў…
Можа розум трэснуў…
Раніца чакае, прыйдзе ж Дзень…
Дня няма! Раніца у роспачы…
Ў цемры знойдзеш яго дзе…
Можа дзесьці ў яму ўскочыў…
Ноч ўзяла сваё…
І папярок, і ўздоўж…
Дзень – дурны, па вуліцам бадзяецца…
Вось чаму лье сёння дождж –
плача ціха Раніца…
*+*
28 лютага 2013г.
Свидетельство о публикации №113022812156