Песня пра каханне

Маё каханне да цябе даўно ўзрасло,
Але цвіце сухім рамонкам на палетках,
Як прыйдзе на абсягі летняе жніво,
Загіне ў малатарні трапяткая кветка.

Яно табе ў мроі подыхам вясны
І асалодай на палаючыя вусны!
Яно - дарога ў вясёлкавыя сны!
Не здрадзіць і ніколі не адпусціць!

Шыкоўнай восенню каханне - парасон,
Салодкі яблык і чырвоная рабіна,
Быццам бусліны клёкат неба ўздагон,
Быццам малітва, вера ў Айца і Сына!

Яно табе ў мроі подыхам вясны
І асалодай на палаючыя вусны!
Яно - дарога ў вясёлкавыя сны!
Не здрадзіць і ніколі не адпусціць!

Марозам лютым - цёплай коўдрай шарсцяной,
Гарбатай з мяты, саматканаю сурвэткай
Цябе сагрэе серабрыстаю зімой,
Каб прарасці вясною збожжам, а не кветкай!

Яно табе ў мроі подыхам вясны
І асалодай на палаючыя вусны!
Яно - дарога ў вясёлкавыя сны!
Не здрадзіць і ніколі не адпусціць!

Ты атрымаеш на жыццё гарачы хлеб
І праглынеш, як мудрасць, як зямлі крыніцу...
Маё каханне сярод клопатаў-патрэб
Душы самотнай  дапаможа адрадзіцца!

Яно табе ў мроі подыхам вясны
І асалодай на палаючыя вусны!
Яно - дарога ў вясёлкавыя сны!
Не здрадзіць і ніколі не адпусціць!


Рецензии
Я сапёр. Мне сиравно. ШЕРСЦЯНОЙ в нашем языке... нет слова. Нет ни в Польском, ни в Беларуском. Куда ни крестись, БАВОУНА. Ты меня смешишь. Станиславовна.

Андрей Мурашко   28.02.2013 02:54     Заявить о нарушении
Проехали, надо меньше пить, мне, конечно:-)

Андрей Мурашко   28.02.2013 04:01   Заявить о нарушении
Сонейка, паглядзі ў слоўнік!) Калі будзе час) Слова такое ёсць!) І коўдра такая ёсць у мяне) Дзякуй за хваляванне пра маю беларускую!)

Валентина Дробышевская   28.02.2013 09:05   Заявить о нарушении
Не прав:) Языкоед.

Андрей Мурашко   28.02.2013 09:27   Заявить о нарушении
Деятельным людям свойственно ошибаться) Спасибо!

Валентина Дробышевская   28.02.2013 18:11   Заявить о нарушении