Жизни своей никому не отдам

Клякоча сэрца - звонкі ручаёчак,
Шукае рытм: шкадуй мяне, шкадуй!
Рука нямее, шчасця просяць вочы...
Эх, збегчы б ад усіх і адусюль!

Не ўмею жыць, відаць, на гэтым свеце
І Бога   аб удачы не малю ...
Адно умею: добрым, шчырым дзецям
Сваю любоў і сэрца аддаю.
 
Дапамагаю людзям, не зайздрошчу
Багаццю, шчасцю, сувязям, чынам...
І хоць, бывае, з ног збівае роспач,
Жыцця свайго нікому не аддам!


Рецензии
З задавальненнем чытаю Вашы, Валянціна, вершы на беларускай мове, прачулыя, чыстыя, светлыя. Дзякую.

Клавдия Семеновна   04.11.2014 19:17     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую! Прыемна, што Вам спадабалася!
З цяплом

Валентина Дробышевская   04.11.2014 21:54   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.