В счастливое новое лето
Калі ты для мяне
Стаў жаданым загадкавым госцем,
Ясны месяц узляцеў,
Адарыў пацалункамі восень!
Ці ад сораму ён зіхацеў?
Ці няўмысна зайздросціў,
Калі ты для мяне
Стаў жаданым загадкавым госцем.
Не змагла палюбоўніцай быць -
Застануся паэткай.
Не каханне гарыць -
Расцвітае чуллівая кветка
Над балючым маім,
Над тваім зацікаўленым светам.
Гэта дзіўная кветка
Для памяці - нашым санетам.
І жыццё пабяжыць
У шчаслівае новае лета!
Свидетельство о публикации №113022611222
Андрей Романов 9 01.03.2013 20:50 Заявить о нарушении