Стол для палення
стол для палення для другіх патрэб абралі!
Мая танклявая сяброўка – цыгарэта –
ажно пагасла ад свавольніцтва рэалій.
Яна, любоў мая, – раўнівіца шчэ тая!
Хаця я з ёю больш, чым з кім, праводжу часу.
Яна – мяне, а я – яе штодня знішчаю:
то гучна думаем, то ў цішы творым пасы.
І толькі нам належыць нашая самота
и на дваіх – агульны жар, і дым, і попел...
А нас ізноў збаўляюць кайфа адзіноты
і раўнавагі – той, што сёння ў недахопе.
"Чаго прыпёрліся? – бядую. – Ну й прыдуркі!
Няўжо намазаны ім мёдам гэты столік?"
І мну ў руцэ нервова цела недакурка,
нібыта больш не запалю ужо ніколі.
25.02.2013
каментар да запісу: http://pistonczyk.livejournal.com/170684.html
Свидетельство о публикации №113022611051