За небакрай сплывае сонца
За небакрай сплывае сонца,
Зьмярканьне просіцца у горад,
На небе сьціплы абаронца
Людской Душы –
хлапчына-Месяц
Глядзіць з вышыняў недасяжных
На мітусьню, штодзённы клопат,
Ў людзей жа шмат прычынаў
розных –
Іх позірк прыкаваны долу,
А будні шэрыя зьядаюць
Жыцьця чароўныя імгненьні,
Куды ні глянеш – ўсюды бачыш
Адны нікчэмныя памкненьні...
Ю.Півуноў
Свидетельство о публикации №113022505248