Лiхтар i поуня

Ліхтар нябесны і ліхтар зямны
ўсю ноч не спяць – штоміг праводзяць зверку:
усё глядзяць, ці роўныя яны, –
і кожны бачыць іншага люстэркам.

А параўнаўшы яркасць і памер,
абодва лічаць: гэты – мне не роўня!
Ліхтар для поўні – вулічны таршэр,
які на шар падобнай бачыць поўню.

Каб не адстаць адзін ад аднаго,
два ліхтары – дзве поўні – два свяцілы –
дзеля прывабы поглядў майго
адной агульнай дзейнічаюць сілай.

Таму я іх аднолькава люблю –
 за тое, што ў начы чарнільна-сіняй
 святло з вышынь ліецца на зямлю,
 святло з зямлі струменіцца ў вышыні.

25.02.2013


Рецензии
Таццяна, я ганаруся нашым знаёмствам))) Вы для мяне жывы прыклад валодання роднай мовай. Iншых пакуль не ведаю)))

Махнач Сергей Юрьевсын   26.02.2013 21:14     Заявить о нарушении
А Вы для мяне - узор нечакана яркай вобрзнасці (накшталт "мочатся водослівы"). Рыфмаваць дабротна - гэта кожны можа. А ўбачыць так і сказать - адкрыццё, якое застаецца яркім вобразам.

Я такому майстэрству яшчэ толькі вучуся. А Вы ўжо авалодалі ім.

Демьянова Татьяна Дмитриевна   26.02.2013 21:32   Заявить о нарушении