Чырык! Вясна!
Удзень – адліга і слата.
І ледзяшы сцякаюць з дахаў
Вясёлым, дробным тра-та-та.
Будзённы дзень здаецца святам,
Калі за тыдзень да вясны
Капеж выстуквае стаката,
Ад паху весняга п’яны.
Ён па зіме былой не тужыць.
Ён рэпетыруе пад рэп
Старых варон, што ўлезлі ў лужы
І заглушаюць кропель стэп.
А на галлі "правы качае”
Нахабны тэнар-верабей:
“Чырык! Вясну!
Чырык! Страчаю!
Чырык! Жывы!
Усіх жывей!”
23.02.2013
Свидетельство о публикации №113022310657
Выдатна, бадзёра i з гумарам!)))
Махнач Сергей Юрьевсын 26.02.2013 21:21 Заявить о нарушении
Гэта ў мяне быў калісь вершык пра асенні дождж. Адтуль, хутчэй за ўсё...
Демьянова Татьяна Дмитриевна 26.02.2013 21:26 Заявить о нарушении