За хвiлiну да кропкi

Адспявалі палеткі.
 Адзвінелі калоссі.
 Летуценнае лета
 завінулася ў восень.

Слюдзяные ільдзінкі
 ацвярозілі пожні.
 На спазнелых дажынках
 кожны дзень – як апошні.

Існаванне як брага
 ап’яняе дакоскі,
 развярэджвае смагай
 недажатыя коскі.

Грае цудамі свету
 у душы крышталёвай,
 любатою сагрэтай
 перад сцюжай зімовай.

Але як ні ўпівацца –
 неспатольна, таропка –
 у жыццё не найграцца
 за хвіліну да кропкі.

22.02.2013


Рецензии