Чаканне
Не дачакалася зіма.
Мы спяваем пра тое,
Чаго больш няма.
Дождж ды вада
Казку стваралі сення,
У адбітках мая
Нябесная кропля.
Зноў будуць промні
Бясконцых, нежывых і пустых
Парасткаў нашых надзей.
Мы не спрачаемся,
Хораша.
Мы не адлічваем дні,
У бесклапотнай плыні
імкнуся знайсці.
Цябе, напэўна.
Цябе чакала восень,
Згубіла дзесьці зіма.
Сярод палахлівых весен
Я зноў чакаю- няма.
Свидетельство о публикации №113022201442