La rebelion

Крывавыя ружы,
апошняе танга...
Не словы –
дык ружжы,
На вуліцах
– танкі
Пасля ачмурэння
ружовых туманаў...
Рамантык, ты сам
стаў ахвярай падману!
Як ластаўкі, нізка
ляцяць самалёты –
Мо дождж ужо блізка –
з свінца кулямётаў?.. 
А што ж там за постаць
відаць у руля?
Як кондара крыламі,
узмах шыняля...
Нямецкаю сталлю
шарэе мундзір...
Мы разам паўсталі –
вядзі, камандзір!

1 сакавiка 2011 г.


Рецензии