Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы… Светлы дзень,
калі не толькі ў колах вузкіх
яе шануюць. Сёння й пень
між дрэў рыпіць па-беларуску.
Адно шкада – не год, не век –
дзянёк. Дый свята – не штодзённасць –
гульня на суткі – пэўны здзек,
як пачасовая ўлюблёнасць.
Ды ёсць надзея, бачыць Бог,
і вера ў цуд, які настане –
што гэта – толькі першы крок
блуднасыноўняга вяртання.
21.02.2013
Свидетельство о публикации №113022102599