Пра разумнага санаторскага сабаку
Прыключаюцца гiсторыi,
Незвычайныя зусiм.
Раскажу сваю я ўсiм:
Мы жывем з суседкай-цёзкай-
Ну, такiя сабе цёткi:
Не сказаць, зусiм старыя,
Але ўжо й не маладыя.
Ходзiм мы , як тыя куры,
На усе чыста працэдуры.
А,бывае, калi ў лес
Нас пацягне нейкi бес.
Ходзiм. З намi ,небарака,
Побач бегае сабака.
Клiчам : « Тузiк?»- Не азваўся.
-«Бобiк?» -Не, ў лес падаўся.
Ну, i хай сабе лятае,
Нам з таго бяда якая?
Мы знайшлi КАХАННЯ ДРЭВА.
Тут направа i налева
Начапляна –чаго хочаш,
Разбягаюцца аж вочы:
У бутэльках тут запiскi,
Так паперкi, ленты, кнiжкi
Панавязваны на шчасце
Закаханымi пры часе.
I мы б запiсак начаплялi.
Але што б там напiсалi
У тых запiсках?- Што дзве Галi
Пад бярозаю стаялi?
Што нам хлопцаў не хапiла?
Што не стаў нiхто нам мiлым?
Не, пiсаць мы так не будзем.
Засмяюць.А ў лесе людзi
Паміж тым,усё гуляюць
I дарогу ў нас пытаюць.
Я кажу iсцi направа
У санаторый. Вось праява:
Галя ўлева паказала,
А дзяўчына, што пытала,
Кажа : « Уперадзе, здаецца,
Санаторый» , i- смяецца.
Усе разам разгубiлiся.
Зразумелi: заблудзiлiся.
Раптам хлопец,што з дзяўчынай
Па якойсьцi там прычыне
У лесе вечарам гуляў,
Павярнуўся i сказаў
Да сабакi, што сядзеў
I на нас усiх глядзеў:
« Санаторскi ты, вядома.
Дык iдзi сабе дадому.
Знаеш пэўна , дзе жывеш.
I нас разам завядзеш.»
Хвост сабака закруцiў
I пайшоу.Ён тут вадзiў
Многiх з вечара да рання.
У яго сваё каханне:
Санаторый пахне мясам,
I каўбаскай смачнай часам.
(Час вячэры. Ён дадому
Сцежку знойдзе, як вядома).
Ну, а мы пацiху следам
Паплялiся , як за дзедам.
I глядзiм, паспелi ў час
На вячэру ўсе якраз.
Мала хто каго кахае,
Мала ў лесе хто блукае,
И чагосьцi там шукае…
А сабака службу знае.
(Апублікавана ў зборніку "Салодкі сум")
Свидетельство о публикации №113021900992