Слабыя жарты

Дзядзька сала прадаваў  з раніцы на рынку.
І прадаў, і права меў  ён прысесць..з хвілінку.
На вакзал заўгодзь прыйшоў, меў ён трохі часу…
Захацеў папіць вады ці якога квасу,
А ісці у магазін чуць далекавата.
Раптам бачыць аўтамат нейкі хітраваты
У шклянках каву выдае хлопцам і дзяўчатам
І гарачы шакалад, і яшчэ – гарбату.
Ну і  дзядзька падыйшоў, пастаяў  хвіліну,
Паглядзеў, як аўтамат  абслужыў дзяўчыну…
Ён таксама сто рублёў  у дзірку лоўка пхае…
Бачыць,нешта міргаціць. Стаў сабе, чакае…
Не чутно, каб што цякло. – “ Праўда, скуль ён знае?-
Уцяміў дзядзька  і сказаў: “Дай мне шклянку чаю! “
Бачыў.недзе ўнізе там дзеўка каву брала.
Глянуў- пуста. “ Можа я грошай даў замала?”
Дзядзька тысячу дастаў, зноў у дзірку пхае.
“ Чаю шклянку дай!,-“ сказаў.І стаіць, чакае.
Зноў заморгаў аўтамат. Чай не даў, зараза.
Ужо пяць тысяч дзед ўзяў.Пхне за трэцім разам.
“Чаю дай!,-“ ізноў сказаў. Не цячэ, не льецца.
Ззаду хлопец падыйшоў і стаіць, смяецца:
“ Дзядзька, трэба пачытаць і націснуць кнопку.”
-“Пачытаць?Табе сказаць лёгка, мой ты хлопчык.
Акуляры я забыў сёння недзе дома.
Кнопак  дзесяць, націскаць што тут, невядома,
Панаставяць нейкіх  тут  робатаў з жалеза…
Толькі  грошы ў дзірку пхні! Колькі  ж туды  лезе?
Толькі моргае. Яму усё мала, мала…
Ужо амаль усё папхаў, што узяў за сала.
Цьфу, каб ён тут заржавеў, махінатар велькі.
Знерваваў ! Паўду куплю лепш віна бутэльку”.
                (Апублікавана ў літ.-маст. часопісе "Акно")


Рецензии